Скульптары паставілі макет Льва Сапегі
Слонім наведалі менскія скульптары І.Міско, В.Піпін і С.Логвін, якія працуюць над помнікам Льва Сапегі. У скверыку на плошчы Леніна насупраць драмтэатра ў Слоніме, дзе будзе пастаўлены сапраўдны помнік гетману Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу, скульптары паставілі макет помніка.
Помнік слонімскаму старосце будзе выглядаць даволі велічна і прыгожа, так, як на гэтым макеце.
Афіцыйнае адкрыццё помніка плануецца 1 верасня 2019 года падчас рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства і друку.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота: slonves.by, gs.by