Славамір Адамовіч выдаў свой першы раман
Вядомы паэт пакалення «Тутэйшых» Славамір Адамовіч напісаў і выдаў свой першы раман – „Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана”. Кніга распавядае гісторыю чалавека, які паехаў на чужыну на заробкі і, пабачыўшы жыццё нізоў тамтэйшага грамадства, вяртаецца на радзіму.
– Раман пра тое, колькі ў рэальнасці каштуе Заходняя Еўропа, заходні акаём нашага кантыненту, для тых, хто збіраецца пакінуць нашыя ўсходнія акаёмы, – той жа самы кантынент, толькі з усходняга берагу перабрацца на заходні. Асабліва ў святле ўчорашніх і сённяшніх еўрапейскіх падзеяў.
Раман аўтабіграфічны, заснаваны на ўласным досведзе аўтара, які амаль 10 гадоў пражыў у Нарвегіі. «Вільман – гэта галоўны герой твора, ад імя якога вядзецца мастацкая і ідэалагічная лінія ў гэтым рамане, – адзначае Славамір Адамовіч. – Калі гэтае слова перакладаць са скандынаўскіх моваў, то яно азначае неўтаймоўны і рызыкоўны чалавек».
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя