Славамір Адамовіч раскажа пра „Цану Еўропы”
Адна з самых адметных мастацкіх кніг мінулага года будзе прэзентаваная 28 студзеня ў Менску. Гэта першы раман вядомага паэта Славаміра Адамовіча „Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана”. Сам аўтар не адмаўляе, што твор належыць да жанру нон-фікшн, то бок мае дакументальную аснову.
– Гэта адзін з маіх любімых жанраў, які дазваляе найбольш поўна выказаць свае задумы, сваё бачанне нейкай сітуацыі і ўжыць найбольш шырокі спектар нейкіх мастацкіх прыёмаў.
Раман аўтабіграфічны, заснаваны на ўласным досведзе аўтара, які амаль 10 гадоў пражыў у Нарвегіі.
Прэзентацыя адбудзецца ў менскай кнігарні “Галіяфы” (вул. Старавіленская, д. 6). Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
