„Славутыя дзеячы Беларусі” ў Нацыянальным гістарычным музеі
У Галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея праходзіць выстава “Славутыя дзеячы Беларусі”. Экспазіцыя складаецца з партрэтаў выбітных беларускіх дзеячаў з калекцыі графікі музея – серыі каляровых літаграфій мастакоў Ліялі і Валянціна Варэцы. Сярод іх – Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Астафій Валовіч, Канстанцін Астрожскі, Леў Сапега, Сімяон Полацкі, Паўлюк Багрым і іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя
