Слонім едзе ў Маладэчна, а Маладэчна – у Слонім
У суботу, 7 снежня, два тэатры Беларусі абмяняюцца творчымі гастролямі. У гэты дзень Менскі абласны драматычны тэатр з Маладэчна прыедзе на аднадзённыя гастролі ў Слонім, а калектыў Слонімскага драматычнага тэатра на адзін дзень завітае ў Маладэчна.
Калектыў з Маладэчна пакажа ў Слоніме для юных гледачоў спектакль “Кот у ботах”, а для дарослых – камедыю “Каханне. Сабака@/ Кропка. ru”.
Слонімскія артысты парадуюць маладзечанскіх гледачоў дзіцячай казкай “Чырвоны каптурык” і дарослай пастаноўкай “Тустэп на фоне чамаданаў”.
Дарэчы, падобныя гастролі двух тэатраў сталі ўжо добрай традыцыяй, дзеля прапаганды тэатральнага мастацтва і знаёмства са сваёй сцэнічнай творчасцю.
Беларускае Радыё Рацыя