Слонім прыняў ад Іванава эстафету Дня беларускага пісьменства
У Іванаве адбылося свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. У наступным годзе гэта свята пройдзе ў старажытным горадзе Слоніме. Старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун перадаў эстафету старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзю Хомічу з надзеяй, што ў Слоніме свята адбудзецца яшчэ лепш, чым яно было праведзена ў Іванаве.
Генадзь Хоміч шчыра прыняў эстафету і запрасіў усіх на Дзень беларускага пісьменства-2019 у Слонім, які славіцца вялікімі асобамі, пачынаючы ад Льва Сапегі і Міхала Казіміра Агінскага да сённяшніх дзеячаў літаратуры, мастацтва і навукі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота slonves.by
