Слонімец сабраў вялікую калекцыю гадзіннікаў
У Слоніме адкрылася персанальная выстава старых гадзіннікаў з прыватнай калекцыі былога начальніка Слонімскага РАУС Генадзя Шлыковіча.
Сваю выставу слонімец назваў “Позірк у мінулае”. Гадзіннікі ён калекцыянуе ўжо 30 гадоў. На выставу слонімец выставіў толькі пэўную частку ўласнай калекцыі – усяго 120 механізмаў. Дарэчы, старыя гадзіннікі Генадзь Шлыковіч раней нікому не паказваў і не наладжваў падобных выставаў, якая цяпер арганізавана ўпершыню. Выстава гадзіннікаў выклікала вялікую зацікаўленасць у наведнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота slonves. by