Слонімскі агент Сяргея Пясецкага



Сяргей Пясецкі (1901-1964) – вядомы польскі пісьменнік беларускага паходжання. У маладосці ваяваў супраць бальшавікоў у складзе беларускай паўстанцкай арганізацыі “Зялёны Дуб”. Пасля вайны стаў кандрабандыстам і польскім разведчыкам – з Заходняй Беларусі нелегальна хадзіў у савецкую Беларусь, дзе стварыў сетку сваіх агентаў. Сетка агентаў Сяргея Пясецкага ў 1922-1924 гадах існавала ў некалькіх гарадах савецкай Беларусі. Са Слонімшчыны агентам Пясецкага быў Антон Шукала. Пра яго лёс даведаюцца чытачы, калі прачытаюць сакавіцкі нумар “Слонімскага краю” – краязнаўчае электроннае выданне.

Свежы нумар “Слонімскага краю” пазнаёміць чытачоў таксама і пра тое, як у Слоніме Леніна “замянілі” на Льва Сапегу, пра што пісалі ваенныя нямецкія газеты пра Слонім падчас Першай сусветнай вайны, пра пажар у Слоніме ў ліпені 1848 года і іншыя матэрыялы. Распавядае “Слонімскі край” пра прафесара Міхала Палінскага і гісторыка Тытуса Свідэрскага, Надзею Дземідовіч і Льва Сапегу…

Свежы нумар выдання і ранейшыя нумары “Слонімскага краю” чытайце тут.

Беларускае Радыё Рацыя