Слонімскі грамадскі цэнтр правёў гісторыка-краязнаўчы конкурс



Слонімскі грамадскі цэнтр, які існуе пры кансультатыўнай установе “Шэгамедкансульт”, а таксама сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл арганізавалі і правялі гісторыка-краязнаўчую віктарыну, прысвечаную гісторыі Беларусі і Слонімшчыны. Мэта віктарыны – зацікавіць маладзейшае пакаленне гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, сваёй маленькай радзімы.

IMG_1302

На здымку: пераможцы конкурсу Святлана Качарга і Кацярына Завялік

Да віктарыны былі падрыхтаваны пытанні па гісторыі Слонімшчыны і па гісторыі Беларусі. Іх змясцілі на сайтах, а потым слонімцы дасылалі свае адказы. Адказы былі розныя, але, што цікава, вельмі шмат правільных. Кампетэнтнае журы вызначыла лепшыя адказы і назвала пераможцаў. Імі сталі Святлана Качарга, Дзмітрый Бартош і Кацярына Завялік.

Слонімскі гісторык, краязнаявец і пісьменнік Сяргей Чыгрын уручыў падарункі і свае кнігі “125 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны” з аўтографамі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара