Слонімскі “Каскад” прывёз са Львова Гран-пры
Слонімскі ўзорны школьны тэатр эстрадна-спартыўнага танца “Каскад” (кіраўнік Зоя Пятроўская) вярнуўся з украінскага горада Львова. Ён прымаў удзел у Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў “Зіркова Погулянка”. Слонімскі тэатр “Каскад” выступіў даволі паспяхова і за сваё выступленне атрымаў Гран-пры.
Нагадаем, што Слонімскі тэатр эстрадна-спартыўнага танца “Каскад” існуе ўжо 25 гадоў. Тэатр танца прымаў удзел у самых розных міжнародных фестывалях, ён пастаянны ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў і святаў.
Беларускае Радыё Рацыя
