Слонімскі літаратар сустракаўся з баранавіцкімі “Купальскімі зорамі”
Пісьменніка, краязнаўцу, гісторыка і журналіста са Слоніма Сяргея Чыгрына запрасілі да сябе сябры літаратурнага аб’яднання “Купальскія зоры”, якое існуе пры Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя Валянціна Таўлая.
З госцем баранавіцкіх творцаў пазнаёміла кіраўнік літаб’яднання, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Таццяна Яцук, якая станоўча адзначыла творчыя здабыткі слонімскага літаратара і пазнаёміла яго з жыццёвым і творчым шляхам.
Сяргей Чыгрын сваю сустрэчу распачаў з адказаў на пытанні баранавіцкіх літаратараў і цікава распавёў пра тое, як ён шукае новыя звесткі пра забытых асобаў нашай Бацькаўшчыны, прачытаў свае новыя вершы, сярод якіх гучала і шмат гумарыстычных.
Ад імя літаратараў Баранавіч шчырае слова ў адрас Сяргея Чыгрына сказаў сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт і публіцыст Аляксей Белы. Падобныя сустрэчы сяброў “Купальскіх зораў” са сваімі таленавітымі землякамі будуць наладжвацца і надалей.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы
Фота аўтара