Слонімскі мастак адкрыў сваю персанальную выставу



У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася персанальная выстава твораў аднаго са старэйшых мастакоў Слонімшчыны Пятра Бурсевіча.

Адкрыццё выставы распачала дырэктар музея Наталля Рыжак, якая павіншавала спадара Бурсевіча з адкрыццём выставы і пажадала яму новых творчых удач. Мастак Уладзімір Макарэвіч сказаў, што Пятро Бурсевіч не толькі добры мастак, а таксама выдатны педагог, якія некалі вучыў мастацтву слонімскіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзякуючы Пятру Бурсевічу свой лёс з мастацтвам звязалі дзясяткі слонімскіх мастакоў, якія жывуць і працуюць у розных краінах свету.

Літаратар і гісторык Сяргей Чыгрын распавёў пра тое, што Пятро Бурсевіч не толькі мастак, але і добры паэт, яго вершы друкаваліся ў раённым і рэспубліканскім друку. А як мастак спадар Бурсевіч у 1990-х гадах арыгінальна аформіў зборнікі вершаў паэта Анатоля Іверса “Прыдарожныя сосны” і “Травень”.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.