Слонімскі мастак адкрыў сваю выставу пад уласныя песні



У Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася персанальная выстава твораў слонімскага мастака Казіміра Кулеша. Гэта ўжо не першая выстава мастака на яго радзіме.

Казімір Кулеш адкрыў сваю выставу пад уласныя песні, якія ён выканаў на гітары. Гэта песні, як і сама выстава, прысвечаныя жывапісным куткам Слонімшчыны, вясковай прыродзе і гарадскому пейзажу.

Казімір Кулеш уваходзіць у слонімскае аб’яднанне “Арт-Слонім”, прымае актыўны ўдзел у розных выставах і прэзентацыях.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара