Слонімскі раён адзначыў 80-годдзе



У пятніцу, 17 студзеня, у Слонімскім Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды 80-годдзя стварэння Слонімскага раёна. На ўрачыстасць былі запрошаны былыя і сённяшнія кіраўнікі раёна, прадпрыемстваў, арганізацый, вядомыя людзі Слонімшчыны.

Пра поспехі і справы раёна на працягу 80 гадоў распавёў са сцэны старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч. І, як заўсёды па традыцыі, лепшыя працаўнікі раёна былі адзначаны граматамі і падзякамі. У гэты ж дзень на сцэне Цэнтра культуры сваю творчасць паказалі лепшыя калектывы і спевакі Слонімшчыны, была арганізавана спецыяльная выстава, прысвечаная гісторыі Слонімскага раёна.

Дарэчы, свае 80-годдзі на Гарадзеншчыне ўжо адзначылі Дзятлаўскі, Зэльвенскі і іншыя раёны.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара