Слонімскі тэатр аднаўляе паказы спектакляў
У суботу, 13 чэрвеня, Слонімскі драматычны тэатр аднаўляе паказы спектакляў, якія былі спыненыя ў сувязі з каронавірусам. У першы дзень юныя гледачы пабачаць спектакль “Парсючок, які спявае”, а ў нядзелю, 14 чэрвеня, паглядзяць спектакль “Чырвоны каптурык”.
Продаж білетаў ажыццяўляецца за 30 хвілін да пачатку спектакля. Гледачы ў глядзельнай зале будуць рассаджвацца з улікам сацыяльнага дыстанцыравання. Усе гледачы павінны быць у масках.
Дарослых гледачоў у Слоніме ў бліжэйшы час чакае прэм’ера – спектакль “Апошні” па п’есе Васіля Ткачова ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
