Слонімскі тэатр моды “Этуаль” адзначыў 20-годдзе



Пры Слонімскім Цэнтры культуры 20 гадоў існуе народны тэатр моды”Этуаль”, якім кіруюць Марыя Антонік і Наталля Петрусевіч. У суботу, 3 кастрычніка, “Этуаль” адзначыла свой юбілей. Тэатр моды “Этуаль” – гэта не толькі дэманстрацыя новых мадэляў адзення, але і прыгожыя сцэнічныя пастаноўкі з музыкай і танцамі. Гледачы ўбачылі на юбілейнай вечарыне розныя пастаноўкі, сярод якіх – прысвечаныя колеру ультрамарын, а таксама скураному адзенню. Удзельніцы тэатра моды “Этуаль” – гэта артыстычныя, прыгожыя, музычныя дзяўчаты, для якіх тэатр – не прафесійны занят, а хобі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

[Not a valid template]

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім. Фота аўтара.