Слонімскі тэатр распачынае свой 27-ы сезон



4 верасня Cлонімскі драматычны тэатр распачынае свой 27 тэатральны сезон. У гэты дзень дарослыя гледачы пабачаць спектакль “Стыхійнае бедства”, а дзеткі – “Дзень нараджэння ката Леапольда”. Спектаклі паставіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец.

будынак

У новым тэатральным сезоне калектыў тэатра таксама парадуе аматараў сцэнічнага мастацтва прэм’ерамі. Асабліва сумаваць не будуць юныя гледачы. Ужо ў верасні адбудзецца прэм’ера спектакля “Зачараваная хатка” па п’есе слонімскага літаратара Сяргея Чыгрына і гомельскага драматурга Васіля Ткачова.

У канцы года для дзяцей і школьнікаў артысты пакажуць навагоднія казкі і ранішнікі. Ёсць у тэатральным партфелі і цікавыя сцэнічныя задумкі для дарослых гледачоў. А якія – пакажа час.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім