Слонімскі тэатр вязе “нявестаў” у Маладэчна



Ужо не першы раз калектыў Слонімскага драматычнага тэатра едзе на аднадзённыя гастролі ў Маладэчна, дзе выступіць на сцэне Менскага абласнога драматычнага тэатра. Вось і ў суботу, 9 кастрычніка, зноў адбудуцца падобныя гастролі.

Сцэна са спектакля Марская нявеста

У гэты дзень калектыў Слонімскага драмтэатра пакажа ў Маладэчне два спектаклі. Дарослых гледачоў парадуе спектакль “Багатыя нявесты” па п’есе рускага драматурга А.Астроўскага”, а дзяцям будзе радасна паглядзець казку “Марская нявеста” па п’есе Юрыя Дунаева. Праз пэўны час і Менскі абласны драмтэатр з Маладэчна з новымі спектаклямі завітае ў Слонім.

Сцэна са спектакля Багатыя нявесты

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара