Слонімскі тэатр выступіць у Маладэчне, а Менскі абласны – у Слоніме



Слонімскі драматычны тэатр у суботу, 16 красавіка, упершыню ажыццявіць аднадзённыя гастролі ў Маладэчна. На сцэне Менскага абласнога тэатра ў Маладэчне слонімскія артысты пакажуць дзіцячы спектакль «Лясны дэтэктыў» і камедыю для дарослых «Вось табе і гоцаца!».

У сваю чаргу Менскі абласны тэатр з Маладэчна прыедзе ў Слонім і на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра 17 красавіка пакажа дзіцячае прыгодніцкае шоу «Усё будзе хараШОУ» і спектакль для дарослых – «Афінскія вечары».

Беларускае Радыё Рацыя