Слонімскі вальс “Над Шчарай”



Слонімскі вальс “Над Шчарай” напісаў паэт Сяргей Новік-Пяюн (1906-1994).

З 1931 года ён жыў у Слоніме пад наглядам паліцыі. Разам з жонкай Людмілай у 1938—1939 гадах выдаваў польскамоўную газету «Gazeta Słonimska». У 1939—1940 гадах працаваў у сістэме народнай адукацыі інспектарам Слонімскага раённага аддзела народнай асветы, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея (1940-1941). У чэрвені 1941 года выратаваў экспанаты музея разам з Язэпам Стаброўскім, схаваўшы іх на ўскраіне горада.

Пасля вайны працаваў дырэктарам Слонімскага музея. Быў рэпрэсаваны. У 1959 годзе вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясвіжы, Менску. Я добра сябраваў з Сяргеем Міхайлавічам, шмат разоў сустракаўся з ім у Слоніме, бываў у яго менскай кватэры на вуліцы Купрыянава. У мяне захоўваюцца ад яго лісты, паштоўкі, газеты і часопісы.

А неяк аднойчы ён мне падараваў тэкст і ноты свайго слонімскага вальса “Над Шчарай”, які ён напісаў ажно ў 1943 годзе.

Песня „Слонімскі вальс” у выкананні Данчыка:

Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя