Слонімскі журналіст выдаў кнігу пра Жыровіцкі манастыр
У Слонімскай друкарні свет пабачыла кніга слонімскага журналіста Васіля Афанасіка пра Жыровіцкі манастыр. Кніга выйшла на расейскай мове накладам 2000 асобнікаў пад назвай “Неугасимая лампада”.
Выданне складаецца з некалькі раздзелаў. У іх чытачы даведаюцца пра з’яўленне Жыровіцкай іконы Божай Маці, пра гісторыю манастыра, яго намеснікаў і настаяцеляў, пра падзвіжнікаў благачыння Жыровіцкага манастыра і пра яго сённяшнія будні.
Асобныя раздзелы ў кнізе, прысвечаныя Мінскай духоўнай семінарыі і Слонімскаму духоўнаму вучылішчу.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
