Слонімскія каза стала лепшай на “Каляднай зорцы”
Юныя мастакі з аб’яднання “Асарці ідэй” (кіраўнік Любоў Носава), якое працуе пры Слонімскім цэнтры творчасці дзяцей і школьнікаў, занялі першае месца на XIX Рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”.
Разам са сваім выкладчыкам слонімскія дзеці паказалі на конкурсе казачную калядную казу, якую яны зрабілі сваімі рукамі.
Дарэчы, на выставу-конкурс было адпраўлена больш за 600 індывідуальных і калектыўных творчых працаў з усёй Беларусі. Лялькі былі выкананы ў самых розных відах і тэхніцы: ад выцінанкі да габеленаў. Але ўсім найбольш спадабалася калядная каза юных слонімскіх майстроў.
У пятніцу, 15 студзеня, выстава лялек юных мастакоў аб’яднання “Асарці ідэй” адкрылася ў Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
