Слонімскія настаўнікі і вучні ўшанавалі Уладзіміра Караткевіча
У Слонімскай сярэдняй школе № 7 адбылася вечарына, прысвечаная памяці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча з нагоды яго 85-годдзя.
Вечар падрыхтавалі вучні старэйшых класаў. Яны прыгожа чыталі вершы розных гадоў паэта, распавядалі пра яго дзіцячыя і юначыя гады, пра творчасць. Усе паэтычныя выступленні суправаджаліся песнямі на словы Уладзіміра Караткевіча, танцамі і музыкай.
На вечарыне пабываў мясцовы літаратар, краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын, які распавёў пра асабістыя сустрэчы з Уладзімірам Караткевічам, пра яго сувязь са Слонімшчынай і сяброўства з творчай інтэлігенцыяй слонімскай зямлі.
Да школьнай вечарыны былі арганізаваны невялікія дзве выставы: малюнкаў вучняў да твораў Караткевіча і кніг самога літаратара.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара