Слонімскія пісьменнікі – на каляндарыках
Баранавіцкі рэкламна-паліграфічны цэнтр “Фенікс” (кіраўнік Алена Хахол) выпусціла серыю кішэнных каляндарыкаў на 2020 год.
На іх адлюстраваны партрэты слонімскіх пісьменнікаў: Гальяша Леўчыка, Кадрата Лейкі, Анатоля Іверса, Сяргея Дарожнага, Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Алеся Сучка, Васіля Супруна, Янкі Саламевіча, Івана Сяргейчыка, Валянціны Ададуравай.
Месяц таму цэнтр “Фенікс” выпусціў набор прыгожых паштовак “Пісьменнікі слонімскай зямлі”.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя