Слонімскія школьнікі даведаліся, як ствараюцца мультфільмы



Юныя сябры аб’яднання “Гістарычнае краязнаўства”, якое існуе пры сярэдняй школе №4 г. Слоніма (кіраўнік Валянціна Радзішэўская), запрасілі да сябе ў госці мастака Андрэя Сідарава, які жыве ў Слоніме, а працуе ў розных краінах Еўропы. Андрэй Сідараў займаецца анімацыяй. Ён стварае мультфільмы і анімацыйныя фільмы. Таму сустрэча з мастаком-аніматарам была цікавай не толькі дзецям, але і дарослым.

mastak

Падчас сустрэчы Андрэй Сідараў распавёў усім пра тое, як ствараюцца мультыплікацыйныя фільмы, як яму пашчасціла прымаць удзел у розных анімацыйных праектах. Мастак прывёз з сабой і паказаў юным і дарослым краязнаўцам і педагогам анімацыйны фільм “Легенды пра гербы гарадоў Беларусі”, мультфільмы “Птаха” і “Як служыў жа я ў пана”, у здымках якіх прымаў непасрэдны ўдзел і сам мастак. А потым адказаў на шматлікія пытанні дзяцей і педагогаў.

mastak.jpg2

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.