Слонімскую сінагогу прадалі…



У Гародні на аўкцыёне 29 снежня была нарэшце прададзена слонімская сінагога, пабудаваная ў 1642 годзе. Помнік XVII стагоддзя купілі крыху менш чым за 30 тысяч беларускіх рублёў.

Па словах намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Юрыя Чэчэта, сінагогу набыла прыватная асоба. Прозвішча пакупніка стане вядома толькі тады, калі будуць аформлены ўсе дакументы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя