Слонімцы ўшануюць Сапегу, Валовіча і Шэгу



Адбылося пасяджэнне сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. На пасяджэнні слонімцы аднагалосна вырашылі адзначыць 102-ю гадавіну Беларускай Народнай Рэспублікі. У сувязі з каронавірусам было вырашана не прымаць ніякага ўдзелу ў розных масавых мерапрыемстывах. Але 25 Сакавіка слонімцы ўскладуць кветкі да помніка канцлеру Вялікага Княства Літоўскага і былога слонімскага старосты Льва Сапегі (1557-1633), які знаходзіцца ў цэнтры горада.

У гэты дзень яны наведаюць вёску Парэчча і ўскладуць кветкі да мемарыяльнага знаку аднаго з удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча (1806-1833), а потым завітаюць на Слонімскія гарадскія могілкі, дзе ўшануюць хвілінай маўчання грамадскага актывіста і доктара Івана Шэгу (1953-2016), а таксама ўскладаць на яго магілу кветкі. 25 сакавіка Івану Шэгу споўнілася б 67 гадоў.  

Беларускае Радыё Рацыя