Слонімцы ўшануюць свайго земляка Алега Лойку
1 траўня — дзень нараджэння славутага слонімца, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, былога дэкана філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Алега Лойкі (1931–2008).
Штогод у гэты дзень слонімцы ўскладваюць кветкі на яго магілу на слонімскіх могілках і прыгадваюць шаноўнага земляка.
Творчая інтэлігенцыя Слонімшчыны запрашае ўсіх беларусаў 1 траўня разам прыгадаць Алега Антонавіча. Пачатак у 10 гадзін на могілках на вуліцы Чырвоных партызан у Слоніме.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім