Слонімцы запалілі лампадкі на магіле Стаброўскіх



3-га лістапада могілкі ў вёсцы Орлавічы Слонімскага раёна наведалі са Слоніма мясцовы скульптар Леанід Богдан, мастак Яўген Іваноў, пісьменнік Сяргей Чыгрын і грамадская актывістка Леанарда Рэўкоўска.

img_3127

Наведаць Орлавічы была нагода. 2 лістапада – дзень нараджэння заснавальніка Слонімскага краязнаўчага музея, археолага, гісторыка, вайскоўца, калекцыянера, аднаго са знакамітых слонімцаў ХХ стагоддзя — Язэпа (Іосіфа Іосіфавіча) Стаброўскага (1870-1968). На могілках у Орлавічах знаходзяцца магілы многіх Стаброўскіх. Ім пастаўлены крыжы з шыльдачкамі. А сабе Язэп Стаброўскі надмагільны помнік з каменя выбіў яшчэ пры жыцці, бо ведаў, што ніхто яму помнік не паставіць. Так і адбылося.

У Орлавічах быў маёнтак Язэпа Стаброўскага, а вакол маёнтка яго ўласная зямля — больш за 120 гектараў. 65 гектараў ён бясплатна падараваў жыхарам Орлавіч. А сам маёнтак Стаброўскіх у гады Другой сусветнай вайны спалілі партызаны. У агні згарэлі карціны мастакоў, старая мэбля, каштоўныя гістарычныя дакументы, бібліятэка і ўсё, што сабралі Стаброўскія за шмат дзесяткаў гадоў. У агні згарэў і кабінет Язэпа Язэпавіча…

Пра ўсё гэта ішла гутарка ў Орлавічах. Слонімцы ў гэты дзень запалі і паставілі лампадкі, а таксама спланавалі на бліжэйшыя гады добраўпарадкаваць магілы Стаброўскіх і ўстанавіць ім надмагільныя пліты.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара