Слоўнiчак-каляндар «Мова вольных»: натхнёны ВКЛ і з самым важным для беларусаў свету



На сёлетнім Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве быў прадстаўлены слоўнiчак-каляндар «Мова вольных» на 2023 год, які ўвабраў у сябе З65 слоў на беларускай, украінскай, польскай і ангельскай мовах.

Пра выданне распавяла рэдактарка еўрапейскага беларускага выдавецтва «Гутэнберг» у Кракаве Валянціна Андрэева:

-Ідэя з’явілася яшчэ ў Беларусі. Мы разумелі, што ў Беларусі рэалізаваць яе не ўдасца. Паставілі задачу і хочам падаць у слоўнічку чатыры мовы. Гэты каляндар мае пэўную колькасць сакрэтных словаў, каторыя звязаны непасрэдна з падзеямі і будуць зразумелыя ў першую чаргу беларусам.

Акрамя гэтага ў календары адзначаны чырвоным усе важныя святочная дні незалежнай Беларусі, як напрыклад, Дзень Волі ці Дзень Слуцкага збройнага чыну.

Замовіць слоўнiчак-каляндар «Мова вольных» на 2023 год можна на сайце выдавецтва «Гутэнберг».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота выдавецтва «Гутэнберг»