Словамі Ларысы Геніюш адкрылася выстава ў Слоніме



У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася выстава царкоўнага начыння “Да вытокаў духоўнасці”.

Па словах благачыннага Слонімскай царкоўнай акругі Наваградскай епархіі айца Вадзіма Пятліцкага, выстава прысвечана Жыровічам і 545-годдзю з’яўлення Жыровіцкай Іконы Божай, якую пастушкі ў 1450 годзе знайшлі на дзікай грушы.

Прысутных з выставай пазнаёміў айцец Генадзь Логін, які знаёмства з экспанатамі выставы пачаў радкамі Ларысы Геніюш пра Жыровічы:

Жыровічы – святы для нас куточак,

Дзе цэрквы ў неба вежы узнялі.

На дрэве Маці Божай абразочак –

Благаслаўленне для маёй зямлі.

А потым айцец Генадзь Логін расказаў пра кожны экспанат на выставе. А прысутныя змаглі ўбачыць старыя розныя абразы, кнігі, царкоўныя аблачэнні святароў, плашчаніцы, падсвечнікі, царкоўныя рызы і іншыя рэчы.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.