„Слуцкае паўстанне” ў гарадзенскім кніжным клубе



У кніжным клубе Гародні, які адбыўся ў памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця, незвычайным чынам адзначылі гадавіну Слуцкага збройнага чыну.

Адбылася гістрарычная прэзентацыя і абмеркаванне кнігі Васіля Быкава „На чорных лядах”.

Пра сустрэчу распавядае кіраўнік гарадзенскага кніжнага клуба Валеры Маскевіч:

– Сустрэча прайшла выдатна, бо былі прадстаўнікі прафесуры, пісьменнікі, адукаваныя людзі. Былі баталіі на гістарычную і таксама на літаратурную тэматыку.

Для прафесара Аляксея Пяткевіча кнігі Быкава, гэта вельмі загадкавы свет:

– Быкава я добра ведаў, часта з ім сустракайся. Ён гаварыў, што некаторыя лічаць, што ў яго аповесцях нешта неверагоднае, што на вайне так быць не можа. Дык ён казаў: „Калі б я напісаў рэальную праўду, то ніхто б не паверыў, што так можа быць на вайне. Такога я не пісаў, я не адважыўся ўвесці сітуацыі, якія здараліся на вайне таму, што ніхто не паверыць”.

Кніжны клуб існуе ў Гародні ўжо тры гады. Наступнае яго пасяджэнне адбудзецца 13 снежня.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня