Слуцкі збройны чын у свядомасці беларусаў



Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстанне – спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў лістападзе і снежні 1920 г. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым бальшавіцкім войскам. Гэтыя падзеі паклалі пачатак святкаванню Дня Герояў – неафіцыйнаму нацыянальнаму святу, якое адзначаецца 27-га лістапада.

Прапануем вашай увазе падборку таго, што ў розныя гады было прысвечана памяці антыбальшавіцкага Слуцкага збройнага чыну.

Паштоўкі:

Запрашэнне на святкаванне 39-х угодкаў Слуцкага паўстання ў Вікторыі (Аўстралія, 1959 г).

Паштоўка прысвечаная Слуцкаму паўстанню, якая была выдадзеная ў Беларусі ў 2000-х.

Паштоўка выдадзеная беларусамі Беластока да 100-годдзя БНР. Яе асновай стала сучасная каляровая версія вядомага фотаздымка партызанаў атамана Лукаша Сяменіка.

Маркі:

У 1960 годзе беларусы ЗША выдалі марку ў гонар 40-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну па эскізах мастака Генрыха Архацкага ў чырвоным, сінім, зялёным і шэрым колерах.

Помнікі:

Помнік „Змагарам за волю Беларусі” ў Мітэнвальдзе (Нямеччына).

Крыж памяці Слуцкага збройнага чыну 1920 г. у Грозаве.

Крыж у памяць Слуцкага збройнага чыну 1920 г. у Семежава.

Помнік аднаму з кіраўнікоў Слуцкага паўстання Андрэю Якубецкаму ў Капцёўцы.

Праект помніка „Змагарам Слуцкага збройнага чыну”. Скульптар Міхась Інькоў.

Кашулькі:

Кашулька „Слуцк 1920” (lstr.by).

Кашулька „Слуцкі збройны чын” (Stigmata).

Кнігі:

„Жаўнеры БНР”. Алег Латышонак (2009 г.)

„Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах” (2006 г).

„Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі”. Юрка Віцьбіч (2007 г.)

Відэа:

Усталяванне крыжа ў гонар слуцкіх паўстаўнцаў у 1992 г.

„На Чорных Лядах” — мастацкі фільм паводле аповесці Васіля Быкава (1994 г.)

Дакументальны фільм „Слуцкі збройны чын” рэжысёра Сяргея Ісакава (2008 г.)

Фільм тэлеканала АНТ „40 дзён сялянскай рэспублікі”.

„Правадыры Слуцкага паўстання”.

„Слуцкі збройны чын 1920”. (Partyzanfilm).

„Хлопцы-балахоўцы”. Гурт „Дзецюкі” (Белсат).

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя