Сляды готаў у Беларусі і Польшчы



Гісторыі Беларусі і Польшчы аб’ядноўвае такі народ, як готы. Вынікі археалагічных даследаванняў па тэме готаў прадставіў у Менску дацэнт БДУ Вадзім Белявец.

Ягоная лекцыя адбылася ў межах „Цэху Жывой Гісторыі”:

– Готы займаюць асаблівае месца ў гісторыі Еўропы. Перадусім гэта першы з еўрапейскіх варварскіх народаў, які стварыў уласную літаратурную мову, пераклаўшы Біблію на пачатку 4-га стагоддзя нашай эры. Яшчэ больш істотным момантам з’яўляецца тое, што готы першы еўрапейскі народ, які данёс да нас уласную версію ўласнай гісторыі ўласнымі вуснамі. 

Па словах даследчыка, готы з`яўляюцца адной з тых тэмаў, якую варта развіваць і ўсебакова даследаваць беларускім археолагам.

Беларускае Радыё Рацыя