„Слынныя гарадзенцы на мяжы XIX-XX стагоддзяў”



У памяшканні Генеральнага консульства Рэспублікі Польшчы ў Гародні праходзіць II-я навукова-папулярная канферэнцыя „Слынныя гарадзенцы на мяжы XIX-XX стагоддзяў”. Асноўнай тэмай, на якую маюць дыскутаваць навукоўцы Беларусі і Польшчы – гэта „арганічная праца”, якая мела месца пасля паўстання 1863-64 гадах.

Ідэі гэтай працы маюць для польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі жывы працяг. Кажа старшыня Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс, арганізацыя якой зарганізавала канферэнцыю:

– Працу ў Саюзе палякаў мы абапіраем на гэтай гісторыі. Вывучэнне гэтай “арганічнай працы” мае непасрэднае значэнне для нас. Пра тых, што змагаліся за незалежнасць ды стваралі гісторыю. Гэта мае вялізнае значэнне для маладога пакалення, таму варта каб гэтыя даследванні з’яўляліся.

Беларуская гісторыя і нацыятворчасць, на жаль, так і не здолела узняцца на такі высокі ровень „арганічнай працы”. Палякі ў канцы 19-га стагоддзя мелі не толькі значныя асяродкі адукацыі і культуры, але стваралі сваю эканамічную апору. Кажа прафесар Алесь Смалянчук:

– Яна вельмі актуальная для беларускай гісторыі, дакладней для гісторыі беларусаў. Палякі здолелі ў прамежку паміж паўстаннем 1863-64 гг., і першай сусветнай вайной, якраз насыціць грамадства менавіта гэтай “арганічнай працай”. Стваралі школы тайныя, знаходзілі грошы на выданне кніжак, нелегальна звычайна. Вялізарная праца рабілася дзеля такога ўмацавання культурніцкага складніка нацыянальнасці палякаў тут на Беларусі і Літве. Беларусы гэтага не зрабілі.

На пачатку канферэнцыі прысутных павітаў генеральны консул Рэспублікі Польшчы ў Гародні Яраслаў Ксёнжэк. А ўдзельнікі атрымалі матэрыялы леташняй канферэнцыі, аўтарамі якой былі беларускія і польскія навукоўцы гісторыкі. Канферэнцыя будзе доўжыцца 2 дні: з 9-га па 10-га чэрвеня.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня