«Смяяцца, плакаць і спяваць». Творчы вечар Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч у Беластоку
13 гадоў таму
У пятніцу, 17 лістапада, у Беластоку адбудзецца творчы вечар Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч «Смяяцца, плакаць і спяваць».
Дата: 17 лістапада. Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: Хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток.
На вечарыне будзеце:
смяяцца скрозь слёзы з неверагодных, смешных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зміцер Бартосік;
плакаць скрозь смех, слухаючы песні Юстыны Карпіловіч;
спяваць песні народныя, песні аўтарскія, рамансы з беларускіх 90-х.
Уваход вольны, free donation.
Арганізатары