Сольны канцэрт Relikt у Гомелі
Уладальнікі ўзнагарод “Артыст года” і «Лепшы рок-альбом» гурт Relikt дадуць у Гомелі 15 снежня канцэрт з найлепшых ды найулюбёнейшыя слухачамі песень за ўсю гісторыю існавання каманды.
Жыхары і госці горада над Сожам змогуць аднымі з першых пачуць са сцэны кампазіцыі з найноўшага дыска “Дрэва жыцця”. Таксама ў праграме хіты з неаднаразова адзначаных экспертамі альбомаў “Лекавыя травы” і “Куфар”.
Кожны слухач знойдзе ў песнях Relikt нешта роднае і блізкае – сваё.
У “Лекавых травах” – гэта гаючая энергія народных песень з розных куткоў Палесся, а таксама хараство, увасобленае ў кампазіцыях, складзеных паводле твораў класікаў беларускай літаратуры.
У “Куфры” – сапраўдныя скарбы, багацце стыляў, эмоцыяў і настрояў: ад футбольнага гімна да вытанчанага джаза.
У “Дрэве жыцця” – саму сутнасць чалавечага існавання, перададзеную моваю рок-музыкі.
Што: Сольны канцэрт Relikt Дзе: Red Pub (вул. Леніна, 10)
Дзверы / Пачатак: 19:00 / 19:30
Re1ikt выпусціў новы альбом Дрэва жыцця (Слухаць!)