„Сонька” ў тэатры імя Вянгеркі ў Беластоку



Тэматыка пасляваеннага польска-беларускага памежжа ў Драматычным тэатры імя Вянгеркі ў Беластоку.

sonka_strona-720x400

Ужо ў пятніцу адбудзецца прэм’ера спектаклю „Сонька”. Ваенны раман Ігната Карповіча закранае дзве важныя сферы: гісторыю ўсходняй Польшчы і пошук новай формы „тэатру памяці” пра свет у якім усё яшчэ не зажылі раны і не вырашаны пытанні.

„Гэта зусім не сентыментальная праца, у якой граюць два акцёры і музыка-кампазітар з Беларусі”, – кажа рэжысёр спектаклю Агнешка Карыткоўская-Мазур:

– Акцёры з Беларусі найлепшыя – Святлана Анікей, Алесь Малчанаў, Ягор Забелаў – гэта акцёры створаныя для гэтай працы, іх проста нельга замяніць.

Прэм’ера спектаклю адбудзецца ў пятніцу 27 сакавіка, а 19 гадзіне ў Драматычным тэатры імя Вянгеркі ў Беластоку. Больш інфармацыі на старонцы dramatyczny.pl.

[youtube id=”nBuzg24U4Sc”]

Беларускае Радыё Рацыя