Сотні людзей на апошнім канцэрце “Салідарныя з Беларуссю”



Некалькі соцен чалавек наведалі канцэрт «Салідарныя Беларуссю», што прайшоў у клубе «Мала Варшава». Перад удзельнікамі выступілі гурты «Дай дарогу!», «Петля престрастия», «daKooka» i «Alles». Гаворыць лідар «Дай дарогу!» Юры Стыльскі:

– Добра было, вельмі душэўна, народ такі жывы. Нам было вельмі прыемна, што нашы песні ўсе ведаюць, усе спяваюць. Мы разам гэта рабілі, гэта было крута. Мы з вамі. Жыве Беларусь!

На канцэрце луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Адмыслова на імпрэзу прыязджалі людзі і з па-за польскай сталіцы:

– Салідарны з Беларуссю, усе мы салідарныя. Прыходзілі разам з прыяцелямі.

– Гэта такая беларускамоўная тусоўка, і мне гэта цікава. Я вырасла ў Нямеччыне, але вось у апошні год вывучыла беларускую мову.

– Вельмі шмат студэнтаў прыходзіць у гэтае месца, каб трохі пазабаўляцца і г.д. Але гэта нешта большае, чым забава, гэта палітычная ідэя, гэта трыб думак.

Сёлетні канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» быў апошнім. Пачынаючы з 2006 года імпрэзы ладзіла ініцыятыва «Вольная Беларусь». Сёлета арганізатары адмовіліся ад размовы з медыямі, пакінуўшы гэты прывілей толькі наведвальнікаў канцэрта.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя