«Спадчына БНР, якой мы карыстаемся сёння»
«Арт Сядзіба» распачынае шэраг лекцыяў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Першая лекцыя адбудзецца ў чацьвер 22 лютага ў памяшканні «Арт Сядзібы» (Машэрава, 18). Пачатак а 19:00.
Распачне цыкл лекцыяў да 100-годдзя БНР гісторык Андрусь Унучак. Тэма лекцыі: «Спадчына БНР , якой мы карыстаемся сёння».
Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная ў 1918-м годзе, не знікла бясследна, а пакінула нам сваю спадчыну, якая актуальная і на сёння: — Менск як сталіца Беларусі; — беларускія прадстаўніцтвы (амбасады, кансуляты) за мяжой; — Педагагічны Інстытут (Універсітэт); — акрэсленыя межы Беларусі; Усё гэта ўпершыню ў найноўшай беларускай гісторыі было створана ці замацавана ў дакументах БНР.
Лекцыі бясплатныя, але абавязкова патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму: https://docs.google.com/forms/d/150Di1J8mYeZJ351J-ke9x3CTv_440aTi8awgMtTAzEs/viewform?edit_requested=true
Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber)
#БНР100
Беларускае Радыё Рацыя