Спадчына праз прызму старых дакументаў
У аграмястэчку Гуды Лідскага раёна прайшло свята бульбы „Бульбачка-беларусачка”. Гледачоў і ўдзельнікаў свята чакала насычаная праграма на свежым паветры: займальны канцэрт-расказ пра галоўную агародніну беларускага стала – бульбу, а таксама песні, прыпеўкі, конкурсы і спаборніцтвы на бульбяную тэму. Больш падрабязна пра свята чытачы даведаюцца са свежага нумара электроннага выдання “Нашага слова.pdf”. Публікуе выданне і шмат матэрыялаў, прысвечаных Дню маці.
У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся XХІ Архіўныя чытанні. Асноўная тэма канферэнцыі – „Юбіляры 2023 года: лёсы і спадчына праз прызму архіўных і музейных матэрыялаў”. Пра гэта таксама паведамляе “Наша слова”. Піша выданне і пра шэраг іншых канферэнцый, праектаў і прэзентацый, якія адбыліся ў кастрычніку.
Выданне друкуе таксама вялікую падборку новых вершаў Віктара Сазонава з нагоды яго 60-годдзя, і працяг артыкула Алеся Сімакова “Беларусы сустракаюцца з індзейцамі”.
Беларускае Радыё Рацыя