Спадчына Рушчыца ў Нацмузеі Беларусі



Спадчына мастака Фердынанда Рушчыца навечна аб’яднала Польшчу, Беларусь і Літву.

Выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ўрачыста на беларускай мове адкрыў пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі:

– Сябры, мы пачынаем Год Рушчыца. Будучыня палякаў і беларусаў – гэта аднаўленне і паглыбленне нашага суседства. Мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца на працягу гэтага года, стануць сапраўднай крыніцай ведаў і натхнення для ўсіх, хто будзе прымаць у іх удзел.

Пра перайманне мастацкай традыцыі Рушчыца сучаснымі мастакамі распавёў старшыня Беларускага саюзу мастакоў Глеб Отчык:

– Не адно пакаленне мастакоў у Літве, Расеі, Польшчы і Беларусі вырасла на творчасці Рушчыца. Тут мы можам сказаць, што мастацтва без межаў, бо яно яднае нашы народы нягледзячы на тое, што хтосьці лічыць яго сваім. Наша пакаленне натхняецца яго творчасцю, бо яго творы маюць неверагодную энергетыку. 

У Год Фердынанда Рушчыца будзе праведзены шэраг міжнародных мастацкіх мерапрыемстваў як у Менску, так і на радзіме мастака, на Валожыншчыне.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск