Спадчына ВКЛ – літоўская ці беларуская?



Прэзідэнт Літвы наведаў Прагу, дзе сфатаграфаваўся з помнікам Францыску Скарыну.

Фота ў Твітары Гітанаса Наўседы разам з пазнакай, што Скарына – постаць агульнай гісторыі Чэхіі і Літвы, згадкай ВКЛ і смайлікам сцяга сучаснай Літвы, выклікалі крытыку многіх беларускіх карыстальнікаў.

Праблему абмеркавалі ўдзельнікі віленскай анлайн-дыскусіі ў межах праекта „Дамова”. Кажуць беларускі сацыёлаг Аляксей Ластоўскі і гісторык культуры з Літвы Раса Чэпайтэнэ:

– Для таго, каб адчуваць сябе нацыяй, павінна быць мінулае, а мінулае павінна быць дзяржаўным. Найлепшым прыкладам, якім мы можам апераваць, беларусы і літоўцы, апынулася тая ж самая краіна – Вялікае Княства Літоўскае. Я выступаю за тое, каб мы захоўвалі назву Вільня.

Аляксей Ластоўскі

– Я не ўпэўненая, што гэты канфлікт існуе. У час, калі Летува ўступала ў Еўразвяз, мы памятаем пра Вялікае Княства, як раз выкарыстоўвалася як прататып Еўрапейскага Звяза – шматканфесійная і шматэтнічная дзяржава.

Раса Чэпайтэнэ

Па словах спікераў, нават пры ўмове існавання канкурэнцыі за спадчыну Вялікага княства Літоўскага, Беларусь і Літва, з гістарычнага пункту гледжання, заставаліся і застаюцца самымі бесканфліктнымі краінамі-суседкамі.

Беларускае Радыё Рацыя