“Спадок Нацыі” ў Гародні прадставіў Аляксандр Ткачук



Што значыць вышыванка для украінцаў? І як свята вышыванкі ў маленькім украінскім горадзе можа стаць  нацыянальным святам? – гэта толькі невялічкая частка пытанняў, якія паўсталі пад час гарадзенскай прэзентацыі ўкраінскага фільма “Спадок Нацыі” ў Гародні. Прэзентаваў фільм гарадзенцам яго рэжысёр Аляксандр Ткачук.

sp1

У чым адметнасць гэтага кіно Аляксандр распавёў слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

– 10 гадоў таму ва Украіне мы з сябрамі распачалі адзначаць свята „Дзень вышыванкі”. Мы былі студэнтамі, развівалі гэтае свята, і 20 студэнтаў за 10 гадоў пашырылі свята да сусветнага маштабу. Зараз блізу ў 60-ці краінах свету яго адзначаюць. І калі сёлета быў юбілей – 10 год, мы вырашылі зрабіць фільм, таму што праблема была ў тым, што багата ўкраінцаў на хвалі патрыятызму пачалі апранаць вышыванкі, але яны не размумелі, чаму гэта важна, што гэта азначае. Мы, як арганізатары, таксама мала ведалі і вырашылі даследаваць.

Гародня стала другім беларускім горадам пасля Менску, дзе адбылася падобная прэзентацыя. Фільм ў Гародні паказалі ў Цэнтры гарадскога жыцця. А тыя, хто не прыйшоў на прэзентацыю,  змогуць паглядзець гэта унікальнае кіно ў інтэрнэце на Ютубе.

[Not a valid template]

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара