Спектакль “Браніслаў” паказалі ў Менску
Паказ спектакля “Браніслаў”, прысвечаны асобе Браніслава Тарашкевіча, прайшоў у сталічным клубе “ІЛІ”.
Распавядае рэжысёр Эльдар Бякіраў:
— Гэта першы тэатральны праект арт-сядзібы. Вырашылі зрабіць такі тэатральны эксперымент пра трох беларускіх дзеячаў. Пра дзеячаў беларускай культуры, якія маюць дачыненне да беларускай мовы, культуры, тэатра, мастацтва — усяго беларускага. Але асноўнай мэтай праекта было зрабіць гэта так, каб гэтыя тры дзеячы мелі праекцыю на сённяшняга юнака, мужчыну, дзяўчыну, на сённяшняга беларускага дзеяча.
За два гады спектакль “Браніслаў” паказалі ў Пружанах, Гомелі, Вільні, Менску. На сённяшні дзень пастаноўкай апякуецца АРТ-сядзіба. У далейшых планах — стварэнне трылогіі, прысвечанай яшчэ двум знакавым дзеячам беларускага адраджэння.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара