Спектакль „Браніслаў” у пошуках новай сцэны



Забарона на творчасць і цэнзура даўно сталіся рэальнасцю ў Беларусі. На нелегальным становішчы дзейнічае „Беларускі свабодны тэатр”. Са сцэны Купалаўскага тэатра знялі п’есу „Тутэйшыя”, а новыя праекты падвяргаюцца пільнай праверцы. Не з’яўляюцца выключэннем і студэнцкія праекты, напрыклад пастаноўка „Браніслаў” пра беларускага грамадска-палітычнага дзеяча і мовазнаўцу Браніслава Тарашкевіча. „Забарона абрынулася на нас знянацку,” – гаворыць актор Аляксей Сапрыкін:

– У нас забаранілі тры паказы спектаклю, якія былі запланаваны яна 18, 20 і 23 лістапада. Адбылося толькі два паказы. Нам проста патэлефанавалі. Ніякіх папераў на рукі мы не атрымлівалі. Пісьмовай дакументацыі ў нас няма. Мы цяпер вымушаны шукаць новае памяшканне для далейшага жыцця.

„Апроч таго, спадзяемся бліжэйшыя часам на гастрольны тур па Літве і мабыць Польшчы,” – дадаў Сапрыкін. Пастанова „Браніслаў” сталася першай спробай увасобіць постаць Браніслава Тарашкевіча ў Беларусі на тэатральнай сцэне.

Беларускае Радыё Рацыя