Спектакль «Эма» ў Варшаве
У сераду і чацвер, 18 і 19 кастрычніка, у Варшаве граюць спектакль «Эма».
Дата: 18 і 19 кастрычніка. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Тэатр Komuna Warszawa, E. Plater, 31, Варшава.
«Эма» — беларуска-польскі праект, які даследуе праблему бізнэсу ды нажывання на трагедыі вайны.
Галоўная гераіня — тытулаваная Эма, эмігрантка з Беларусі, уладальніца будаўнічай фірмы ў Варшаве. Усе будаўнікі, якія ў яе працуюць, — уцекачы, якія прыехалі ў Польшчу з былых усходніх памежжаў.
Дзякуючы ім яна вядзе свой квітнеючы бізнес. На першым плане — гісторыя жанчыны, яе адзіноты і трансфармацыі, а палітычны і сацыяльны кантэксты — толькі другі план. Тэкст заснаваны на рэальнай гісторыі сям’і, якая жыве ў Варшаве.
Тэкст і рэжысура: Мікіта Ільінчык
Пераклад: Агнешка Любаміра Пятроўская
Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Адамаў
Відэа: Аляксандра Канончанка
Святло: Сяргея Рылка
Відэапраекцыя: Павел Герасімчык
Прадзюсарка: Сара Токіна
Рэжысёрка: Анастасія Мальчык
Уваход вольны! А бясплатныя квіткі бярыце па спасылцы.
Арганізатары