Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве
10 жніўня, у чацвер, беларускі TEAM THEATRE грае свой свежы спектакль «Мора Хрысціны».
Дата: 10 жніўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: TR Warszawa, ul. Marszałkowska, 8, Варшава.
«Мора Хрысціны» — гэта п’еса аб падзеях 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах. Гвалт, зверства і забойствы, пра якія нельга забываць.
«Гэта яна — наша Пячора рук. Кожны — гэты адбітак далоні на сцяне, — гэта голас, крык да тых, хто звонку: „Я ёсць!“ „Я быў!“ „Яны мяне забілі!“, „Яны пакалечылі мяне!“ „Яны аднялі маіх дзяцей!“ „Яны катуюць маіх бацькоў!“.»
Рэжысёр — Андрэй Новік.
Граюць: Ігар Сігоў, Валерыя Сігова, Аляксей Сапрыкін, Мікалай Стонька, Улад Фядуковіч, Максім Шышко, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Андрэй Бардухаеў-Арол.
Квіткі коштам 70 злотых шукайце па спасылцы.