Спектакль «Святло ў цемры» пакажуць у Беластоку на «Бардаўскай восені»



«Ноч расстраляных паэтаў», як захаваць пра яе памяць, разважаюць беларускія творцы. У Беластоку пакажуць спектакль, які закранае гэту тэму. Яго стварылі беларускія акцёры, што зараз вымушаныя працаваць за мяжой.

29 кастрычніка ў Беластоцкім Тэатры Лялек у рамках фестывалю «Бардаўская восень» – чарговыя прэм’ерныя паказы спектаклю „Святло ў цемры” Тутэйшага тэатра.

Рэжысёр Андрэй Саўчанка анансуе паказы:

Напрыканцы кастрычніка мяркуем некалькі разоў паказаць спектакль, гэта будзе 27, 28, 29 кастрычніка. Апошні паказ будзе на фестывалі «Бардаўская восень». Зараз прыйдзем трошкі ў сябе пасля прым’еры і будзем думаць і разважаць, што рабіць са спектаклем далей, дзе яго можна паказваць, і будзем працягваць дзейнічаць па некалькіх накірунках разам з «Тутакай», а можа быць паспрабуем свае сувязі падключаць да гэтага.

Над спектаклем працавала незалежная творчая група пры падтрымцы беластоцкага фонда «Тутака», які падтрымлівае беларускія праекты. Спектакль «Святло ў цемры» расказвае пра літаратараў, якіх рэпрэсавалі падчас «Ночы расстраляных паэтаў», так у гісторыю ўвайшоў расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў 1937-ым годзе.

Беларускае Радыё Рацыя