Спектаклі Рэспубліканскага Тэатра Беларускай драматургіі ў Беластоку



22 і 23 красавіка Рэспубліканскі Тэатр Беларускай драматургіі з Менска пакажа ў беластоцкім Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі (вул. Elektryczna, 12) два спектаклі.

10-720x479

Праграма:

22 красавіка

17:30 – Сустрэча пад назвайБеларуская драма: класіка і сучаснасць”. Пра два нядаўна апублікаваныя зборнікі Новая драма Беларусі” распавядзе іх аўтар – Андрэй Москвін. Вольны ўваход.

19:00 – „Адвечная песня” — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Сяргеем Кавальчыкам і прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 25 верасня 2002 года. Спектакль акрэслены пастаноўшчыкамі як „першая беларуская фольк-рок-опера”.

23 красавіка

19:00 – „Раскіданае гняздо” — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым па аднайменнай п’есе Янкі Купалы да 100-годдзя напісання п’есы. Прэм’ера адбылася 6 красавіка 2013 года. Спектакль стаў творчай спробай увасаблення Аляксандрам Гарцуевым драматычнай задумы Янкі Купалы.

[Not a valid template]

Пасля спектакляў адбудзецца сустрэча з рэжысёрам і акцёрамі.

Білеты на паказы ў цане 20/30 зл. можна купіць анлайн на сайце беластоцкага драмтэатра або ў касе.

Больш падрабязную інфармацыю пра спектаклі знойдзеце на сайце dramatyczny.pl/be/repertuar.

Усіх сардэчна запрашаем!

Беларускае Радыё Рацыя